Адэсіты правялі акцыю ў памяць аб загінуўшых у Кіеве людзях
Каля 300 адэсітаў сталі ў «жывы ланцуг» на пацёмкінскай лесвіцы ў Адэсе.
Як перадае карэспандэнт «Адэса. Каментары», адэсіты падтрымалі акцыі пратэсту ў Кіеве. Аб'яднаўшыся ў ланцуг, людзі скандавалі: «Кіеў, мы з табой»,
«Адэса, уставай» і «Прэзідэнта пад арышт» .
«На самой справе, мы не ведалі, што такія падзеі адбудуцца ў Кіеве, таму рыхтавалі такі перфоманс да Дню саборнасці Украіны - мы робім на Пацёмкінскай лесвіцы жывы ланцуг і сцяг Украіны
з ліхтарыкамі дзяржаўных колераў, - распавяла актывістка адэскага Еўрамайдану Ганна.
Уся акцыя суправаджалася скандаваннем: «Слава Украіне! Героям слава!», «Слава нацыі - смерць ворагам», «Прэзiдэнта пад арышт»,
«Кіеў, мы з табой», «Адэса, уставай», «Украіна, уставай». У канцы ўдзельнікі акцыі выканалі гімн Украіны.
odessa.comments.ua