Дзмітры Гардон: «Фашысты-забойцы, прэч з Кіева!»
Вядомы ўкраінскі пісьменнік і журналіст Дзмітрый Гардон заклікаў усіх нардепаў ад Партыі рэгіёнаў сысці «з гэтай чортавай партыі».
Дзмітрый Гордан апублікаваў адкрыты ліст да членаў Партыі рэгіёнаў і лідэру апазіцыі Віталю Клічко.
«Я нарадзіўся ў Кіеве, тут жыву, гэты горад - мая Радзіма, і я не хачу, каб ён другі раз пасля Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся пад пятой акупантаў. Фашысты-забойцы, прэч з майго
горада!
Я заклікаю ўсіх журналістаў, для каго слова "прафесія" - не пусты гук і ў каго баліць сэрца за будучыню сваіх дзяцей, нягледзячы ні на што, асвятляць падзеі сумленна і
неперадузята: менавіта ад журналістаў залежыць сёння многае, калі не ўсё.
Я звяртаюся абсалютна да ўсіх народных дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў: адкіньце страх, парвіце кашулі на грудзях, успомніце пра тое, што вас нараджала мама, якая жадала вам шчасця, аб тым, што вы
таксама людзі, якія сталі закладнікамі абставінаў і абавязацельстваў, выдушыце з сябе па кроплі раба і сыдзіце з гэтай чортавай партыі!
Асобны мэсэдж Віталю Клічко. Віталь, гэта ёсць твой апошні і рашучы бой!» - заявіў Гардон.