Адвакат Сянцова паведаміў, што палітзняволены не скардзіцца на здароўе
Аб гэтым піша "Громадске" са спасылкай на допіс адваката Алега, Зміцера Дінзэ, у фэйсбуку.
Зміцер Дінзэ наведаў Алега Сянцова ў калоніі ў Лабытангах. "У яго ўсё добра, здароўе ў норме. Працуе над новымі апавяданнямі і аповесцямі", — напісаў адвакат.
13 ліпеня Алегу Сенцову спаўняецца 43 гады. У 2015 годзе ён быў асуджаны ў Расіі да 20 год зняволення за "тэрарызм". Разам з ім быў зняволены анархіст з Севастопалю Аляксандр Кольчанка.
Нагадаем, што заўтра 14 ліпеня, РосУзник і Посольство України в Республіці Білорусь прапануюць сустрэцца і разам паглядзець фільм "Этапам праз паўзямлі" пра гісторыю Сянцова і Кольчанка. Там жа можна будзе падпісаць паштоўкі для палітвязняў. Месца: вул.Машэрава 8, корп.9, другі паверх, прастора Другі паверх. Пачатак у 18.00.
Івэнт у Фэйсбуку.
Паводле hromadske.ua