Акцыя да #БНР100 на Майдане Незалежнасці ў Кіеве
У цэнтры ўкраінскай сталіцы на Майдане Незалежнасці распачалася акцыя, прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі, перадае Радыё Свабода.
![32711802_8a0f_4273_8f98_4029ccc3ca72_w650_r0_s.jpg 32711802_8a0f_4273_8f98_4029ccc3ca72_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/32711802_8a0f_4273_8f98_4029ccc3ca72_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыю ладзяць прадстаўнікі Беларускага цэнтру «Сябры», Тактычная група «Беларусь», дабрачынная арганізацыя «Міжнародны фонд «Валошка» ды руху салідарнасці «Разам».
![7cb5e6e5_726d_4db2_8178_be769981022e_w650_r0_s.jpg 7cb5e6e5_726d_4db2_8178_be769981022e_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/7cb5e6e5_726d_4db2_8178_be769981022e_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Да святкавання далучыліся каля 100 украінцаў ды беларусаў. Салідарнасць зь беларусамі выказаў лідар добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў» Мікола Кахніўскі:
![Мікола Кахніўскі Мікола Кахніўскі](/img/v1/images/e94b27c3_c37e_440c_8c4d_457c4ff93e93_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікола Кахніўскі
Падчас акцыі гучалі песні беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў на ўсходзе Украіны, Андруся Мельнікава.
![a318ecf6_d037_47cc_89ee_4cc0f4ac80d7_w650_r0_s.jpg a318ecf6_d037_47cc_89ee_4cc0f4ac80d7_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/a318ecf6_d037_47cc_89ee_4cc0f4ac80d7_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![c0359148_3344_44cd_82b0_01b4d880a3fe_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg c0359148_3344_44cd_82b0_01b4d880a3fe_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/c0359148_3344_44cd_82b0_01b4d880a3fe_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод удзельнікаў шмат украінцаў адзначылі, што святкаванне стагоддзя БНР ёсць вельмі важным, бо краіна мае быць вольнай. «Мы разам маем быць і падтрымліваць адзін аднаго», — сказаў кіяўлянін, які адмыслова прыйшоў на акцыю.
![4c6d2de3_a73f_438d_ac7b_7c3376dcbb9b_w650_r0_s.jpg 4c6d2de3_a73f_438d_ac7b_7c3376dcbb9b_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/4c6d2de3_a73f_438d_ac7b_7c3376dcbb9b_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасьля акцыі на Майдане Незалежнасці ўдзельнікі акцыі ўскладуць кветкі да помнік Міхаілу Жызнеўскаму і Герою Нябеснай сотні Якаву Зайку — беларусу паводле паходжання, але грамадзяніну Украіны. Апроч таго, будзе ўшанаваная і памяць Вячаслава Чарнавіла, які быў галоўным ідэолагам і заснавальнікам Народнага руху Украіны.
![ab290a13_9da4_4852_b95b_4934a4e9b23b_w650_r0_s.jpg ab290a13_9da4_4852_b95b_4934a4e9b23b_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/ab290a13_9da4_4852_b95b_4934a4e9b23b_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі акцыі прайшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі з Майдана Незалежнасці да вуліцы Грушэўскага —месца гібелі беларуса Міхайла Жызнеўскага і ўсклалі кветкі.