Акцыя за сумленныя выбары ў Маямі (фота)
15 верасня ў Маямі ўдзельнікі палітычнай арганізацыі «Новая свабода Расеі» і сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) правялі акцыю пратэсту «Мы за сумленныя выбары».
![img_8027.jpg img_8027.jpg](/img/v1/images/img_8027.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыя была прымеркавана да адзінага дня галасавання, што прайшоў у Расіі, падчас якога было зафіксавана мноства фальсіфікацый і парушэнняў.
«Нас, беларусаў, гэтак жа вельмі турбуе дадзеная праблема, таму што ў лістападзе ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары, а ў 2020 годзе выбары прэзідэнта. Несумленныя і непразрыстыя выбары — гэта аснова нязменнай улады!» — пракаментаваў старшыня БАЗА Андрэй Пушкароў.