«Аляксандр Лукашэнка, адкіньце сваё самалюбства і адпусціце народ!»
На рэадакцыйную пошту прыйшоў ліст грамадскага
актывіста з ЗША Джо Бялека. Мы не ведаем, як Джо знайшоў нашу пошту, але
дакладна ведаем, што неабякавыя людзі па ўсім свеце сочаць за падзеямі ў нашай
краіне і падтрымліваюць наша змаганне.

«Як грамадзянін і прыхільнік дэмакратыю, я вітаю намаганні беларускага народа і Святланы Ціханаўскай, – піша Джо. — Тое ж самае адбываецца і ў многіх іншых частках свету.
Права быць пачутым — гэта падмурак, на якім будуецца дэмакратыя. Беларускі народ павінен працягваць кідаць выклік магутным сілам бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, каб беларуская дэмакратыя пачала квітнець.
Не беларускі народ спрабуе захапіць уладу, а тыя, хто цяпер знаходзіцца ва ўладзе, звяртаюцца да запалохвання, каб не даць волевыяўленню народа быць пачутым. Інакш навошта б яны апусціліся да такой падступнай тактыкі блакавання розных сродкаў камунікацыі паміж грамадзянамі Беларусі? Чаму ўлада ўжывае гвалт?
Аляксандр Лукашэнка, у вас было дваццаць шэсць гадоў, каб кіраваць Беларуссю, і вы правалілі іх па ўласным выбары. Дні дэспатычнага рэжыму, нарэшце, падыходзяць да канца, паколькі здаецца, што імкненне да свабоды будзе па-ранейшаму ахопліваць еўрапейскія народы. Хай вашы браты і сёстры дэмакратыі з усяго свету бужуць з вамі падчас кожнага выпрабавання і смутку, з якімі вы можаце сутыкнуцца падчас гэтага крызісу.
Народ Беларусі, хай прага свабоды падштурхоўвае вас падняцца ў знак пратэсту і забяспечыць свой голас, каб захаваць вашу святую спадчыну, будучыню вашых дзяцей і атрымаць блаславення свабоды!
Ідзіце наперад, каб вярнуць сваю ўласную краіну, падніміцеся і пратэстуйце! У імя тых, хто быў забіты, змагаючыся за правы кожнага, падніміцеся і пратэстуйце! Каб пакласці канец праўленню гэтага рэжыму, падніміцеся і пратэстуйце! Не бойцеся. Хай кожны беларус будзе моцным і будзе змагацца за сваю свабоду. Устаньце і пратэстуйце!
Аляксандр Лукашэнка, адкіньце сваё эгаістычнае самалюбства і адпусціце народ!
ДЖО БЯЛЕК, Кліўленд, штат Агаё, ЗША 20 жніўня 2020 года».