Амбасаду РФ у Кіеве закідваюць камянямі і дымавымі шашкамі

У Кіеве мітынгоўцы знялі расійскі сцяг з флагштока на тэрыторыі пасольства Расійскай Федэрацыі ва Украіне і маюць намер паслаць яго ўкраінскім збройным сілам, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, для таго, каб яны самі прынялі рашэнне, што з ім рабіць.



ambasada.jpg

Сцяг быў зняты з дапамогай спінінга праз плот, які агароджвае расійскае дыппрадстаўніцтва. Пры гэтым удзельнікі мерапрыемства не здзяйснялі ніякіх дзеянняў, якія можна кваліфікаваць як здзек над дзяржаўнай сімволікай замежнай дзяржавы. Мітынг ля амбасады РФ працягваецца. Людзі прыбываюць.
Як паведамілі ў эфіры Hromadske TV, пакуль ўдзельнікі акцыі пратэсту закідваюць будынак амбасады камянямі, разбіраючы брук перад будынкам, у ход таксама пайшлі дымавыя шашкі. У будынку разбіта некалькі вокнаў.
"У ход пайшлі камяні і ўзрыўпакеты. Амаль усе вокны ў будынку разбітыя. Пратэстоўцы запалілі дымавыя шашкі і кідаюць іх на тэрыторыю амбасады. Колькасць людзей ля амбасады павялічылася да некалькіх соцень. На вароты амбасады павесілі плакаты "Пуцін - х..ло", "Не рашызму" і "Гарэлкі няма". Ахова амбасады спрабавала пераканаць пратэстуючых не рабіць гэтага, але пасля кароткіх супярэчанняў адступіла і не замінала закідваць яйкамі амбасаду. Аўтамабілі, што праязджаюць міма, прывітальна сігналяць пратэстантам", - піша lb.ua.
Перад тым перад амбасадай перавярнулі, збілі і размалявалі машыны, якія належаць дыпустанове.
Паводле ўкраінскіх СМІ