МЗС Украіны дапускае разрыў дыпламатычных адносін з Расіяй, але не зараз
МЗС не можа выканаць асноўнае патрабаванне пратэстуючых, якія пікетуюць амбасаду РФ, і разарваць дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Пра гэта падчас размовы з журналістамі паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.
![smert_okkupantam.jpg smert_okkupantam.jpg](/img/v1/news/full/smert_okkupantam.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каля амбасады РФ у Кіеве
"Калі Расія будзе працягваць гэта (ўварванне ў Украіну), нам прыйдзецца разарваць адносіны. Але пакуль не трэба гэтага рабіць, бо разрыў дыпламатычных адносін - апошняя кропка ў адносінах з Расіяй", - заявіў ён. "У выпадку адклікання ўкраінскіх дыпламатаў з Расіі і выправаджэння з тэрыторыі Украіны прадстаўнікоў МЗС РФ пацягне немагчымасць аказання падтрымкі і абароны украінцаў на тэрыторыі Расіі, якіх сёння там налічваецца 3 мільёны", - падкрэсліў Дзешчыца.
Паводле ўкраінскіх СМІ