Амбасадар ЗША ў Беларусі пачала тур па еўрапейскіх гарадах для абмеркавання беларускага пытання
Першая сустрэча — у Польшчы.

Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр пачала свой тур па еўрапейскіх гарадах для абмеркавання беларускага пытання.
Яна ўжо прыехала ў Польшчу і сустрэлася там з намеснікам кіраўніка польскага МЗС Марцінам Пшыдачам.
Амерыканскі дыпламат падкрэсліла, што ЗША занепакоеныя працягам парушэнняў асноўных свабод беларускага народу з боку рэжыму Лукашэнкі.
Амбасадарка Фішэр таксама сустрэлася з Паўлам Латушкам каб даведацца аб Народным антыкрызісным кіраванні.
"Яны абмеркавалі мноства тэм, у тым ліку падтрымку Беларусі Злучанымі Штатамі Амерыкі, а таксама Акт аб дэмакратыі ў Беларусі", — паведамілі ў амбасаде ЗША.
Акрамя таго, Фішэр наведала рэдакцыю тэлеканала "Белсат". Там яна падкрэсліла, што "беларусы заслугоўваюць права на свабодныя выбары і што ЗША патрабуюць неадкладнага спынення гвалту супраць іх".