Павел Латушка падтрымаў адкрыты ліст работнікаў дзяржкіравання за адстаўку Лукашэнкі
Латушка размясціў свой зварот у тэлеграм-канале.
- Рэжым Лукашэнкі таксічны. З ім не хочуць мець справы замежныя партнёры, унутры краіны таксама не так шмат людзей, якія гатовыя адкрыта яго падтрымліваць. Сёння мы бачым, што нават чыноўнікі - ні былыя, ні дзейсныя - не могуць адчуваць сябе бяспечна.
Работнікі дзяржаўнага кіравання павінны нарэшце зразумець: ніхто, хто знаходзіцца з сістэмай або побач з ёй, не абаронены. У любы момант да вас могуць прыйсці па надуманым абвінавачванні. Хіба такога жыцця вы для сябе хочаце? Хіба для гэтага вы станавіліся дзяржслужачымі: каб кожны дзень баяцца за сябе і сваіх блізкіх?
Як былы чыноўнік, я добра разумею ўсе страхі і перажыванні людзей, якія будуць вырашаць, падпісваць гэты ліст ці не. Я сапраўды гэтак жа перажываў, калі сам ішоў супраць сістэмы. Але дзяржаўная служба - гэта праца на беларускі народ, а не на Лукашэнку, - заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.
У чым сутнасць ліста? Дзяржаўныя служачыя, якія разумеюць, куды рэжым вядзе краіну, запусцілі збор подпісаў пад адкрытым лістом, каб заклікаць Лукашэнку да адстаўкі. НАУ і *Сумленныя людзі дапамагаюць бяспечна падпісаць яго праз @honest_dialog_bot.
Дзяржаўныя служачыя могуць падпісаць ліст да 25 сакавіка.
Падпісаць ліст можна праз @honest_dialog_bot.