Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркаю ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр
Сяброўства з ЗША мае вельмі вялікае значэнне для беларускага народа, адначыла Святлана Ціханоўская.
![photo_2021_02_04_20_01_40.jpg photo_2021_02_04_20_01_40.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_04_20_01_40.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркаю ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
«Для мяне вялікі гонар вітаць новага амбасадара ЗША ў Беларусі. Сяброўства з ЗША мае вельмі вялікае значэнне для беларускага народа і яго імкнення да дэмакратычнай будучыні», — адначыла Святлана Ціханоўская.
Джулі Фішэр пасля сустрэчы напісала, што «ЗША будуць працягваць абараняць народ Беларусі і людзей, якія сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю пры адстойванні сваіх свабодаў».