Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала трапілі ў лік намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру

Сярод намінантаў таксама і натхняльнік грамадскіх пратэстаў з іншай краіны.

tihanovskaja_miting_20200730_brush_010_bangalor_miting_20200730_001_brush_20200730202130_4e2a8716.jpg

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала трапілі ў лік намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру — 2021, паведамляе ў чацвер Newsweek.
«Тры жанчыны былі намінаваны за "барацьбу за справядлівыя выбары і за стварэнне мірнай апазіцыі" супраць Аляксандра Лукашэнкі», — піша выданне, адзначаючы, што Ціханоўскі і Цапкала вымушаныя былі пакінуць краіну, а Калеснікава аказалася за кратамі.
Раней паведамлялася аб тым, што Святлану Ціханоўскую вылучыў на Нобелеўскую прэмію міру прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Сярод намінантаў на чарговую Нобелеўскую прэмію міру таксама фігуруюць экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, экалагічная актывістка Грэта Тунберг, сайт WikiLeaks, агенцтва ААН па справах бежанцаў, "Рэпарцёры без межаў", МКС і НАТА.