Апазіцыя Арменіі анансавала няспынныя акцыі пратэсту
Сёння ў Ерэване адбыўся шматтысячны мітынг апазіцыі. Пратэстоўцы патрабуюць сыходу з пасады прэм'ер-міністра Ніколы Пашыньяна, фармавання пераходнага ўраду і празрыстых выбараў.

Мітынгоўцы перакрылі некалькі вуліцаў непадалёк будынку опернага тэатру і ў іншых раёнах гораду.
Пратэстоўцы вінавацяць Пашыньяна ў «здрадзе» пасля падпісання ў лістападзе 2020 года трохбаковых пагадненняў у справе Нагорнага Карабаху з Расіяй і Азербайджанам. Пасля гэтага частка Нагорнага Карабаху адышла пад кантроль Баку.
Пашыньян на такія абвінавачванні заяўляў, што ў яго не было іншага выйсця, каб пазбегнуць працяглай вайны з вялікаю колькасцю ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.