Аркадзь Бабчанка жывы!

Расійскі апазіцыйны журналіст Аркадзь Бабчанка жывы! Яго "забойства" было спецыяльнай аперацыяй СБУ.

Фота: facebook.com/babchenkoa

Фота: facebook.com/babchenkoa


Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак і генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў сераду, 30 траўня, правялі брыфінг, падчас якога паведамілі, што забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі было інсцэніроўкай.

У брыфінгу таксама прыняў удзел сам Бабчанка.

Па словах Грыцака, для здзяйснення забойства Аркадзя Бабчанкі расійскімі спецслужбамі быў завербаваны былы ўдзельнік антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, якому прапанавалі $ 30 тысяч, аднак СБУ удалося прадухіліць забойства.

Журналіст, пра смерць якога паведамлялася напярэдадні, таксама папрасіў прабачэння перад жонкай.

"Асобныя прабачэнні маёй жонцы. Волечка, даруй, але тут было без варыянтаў. Аперацыя рыхтавалася два месяцы. Мяне пасвяцілі месяц таму. Па выніках аперацыі, чалавек узяты, ён знаходзіцца пад вартай", — сказаў ён.

Паводле korrespondent.net