«Ашуканы Крым»: паліцыя разагнала мітынг супраць расейскай улады

У Сімферопалі паліцыя разагнала ўзгоднены мітынг супраць палітыкі расійскіх уладаў у Крыме. 

cropvrorl.jpg


Як паведамляе «Эхо Москвы», мерапрыемства пад назвай «Ашуканы Крым» павінна было прайсці ў Сімферопалі ў суботу. Арганізатары заяўлялі пра намер вывесці на плошчу да 1000 чалавек, у крымскіх СМІ былі апублікаваныя фатаграфіі афіцыйных лістоў МУС і гарадской адміністрацыі пра ўзгадненне публічнай акцыі. Пасля, зрэшты, там жа з’явіліся паведамленні пра тое, што мерапрыемства ўлады праводзіць не дазваляюць.
«У выніку, калі меркаваць па відэазапісах з месца падзей, у сквер перад Палацам прафсаюзаў выйшлі дзясяткі людзей, туды ж прыбыў нарад паліцыі, якая запатрабавала не пачынаць мітынг», — гаворыцца ў паведамленні.


rapo.jpg


Арганізатары паказвалі ім дакументы і расказвалі пра законы, але ў адказ праваахоўнікі паўтаралі адну фразу: «Вас увялі ў зман, мерапрыемства не ўзгоднена». У выніку акцыю праводзіць не сталі, некалькі актывістаў затрыманыя.



Паводле racyja.com