Баранавічы. Рыгор Грык хоча правесці мітынг пад лозунгам SOS
Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык падаў у гарвыканкам заяўку на правядзенне мітынгу. Мерапрыемствам з лозунгам «SOS».
Рыгор Грык мае намер выказаць пратэст супраць «знішчэння ўладаю дзяржаўнасці і незалежнасці Рэспублікі Беларусь". Як паведамляе intex-press.by, мерапрыемства актывіст плануе правесці 3 верасня.
— Наш народ, напэўна, ужо забыўся, што ёсць Канстытуцыя, — кажа Рыгор Грык. — Які артыкул ні адчыні, амаль кожны парушаецца.
Зараз Рыгор Грык чакае адказ з гарвыканкаму. Калі мерапрыемства дазволяць, усе выдаткі па правядзенні мітынгу арганізатар возьме на сябе.
Як адзначана ў заяве, выкарыстоўваць піратэхнічныя сродкі і адкрыты агонь на мітынгу Рыгор Грык не плануе.
spring96.org