Бацькі ў Іспаніі абвясцілі забастоўку

Спрэчкі вакол неабходнасці хатніх заданняў для школьнікаў у Іспаніі ідуць даўно. Але забастоўка бацькоў абвешчана ўпершыню. Яе ініцыятарам стала Іспанская канфедэрацыя асацыяцый бацькоў і маці вучняў. 

m21jybqv400898.jpg


Пратэст ахоплівае 12 тысяч грамадcкіх школ. Арганізатарам выступіла Таварыства бацькоў і вучняў. Яно патрабуе, каб школы не задавалі ў лістападзе хатнюю працу на выходныя.
Арганізатары папярэджваюць, што калі праца будзе зададзена, то вучні ня будуць яе рабіць. Дзеці прынясуць пісьмовае тлумачэнне ад бацькоў, што адсутнасць выкананай хатняй працы з'яўляецца вынікам страйку. Сітуацыя будзе паўтарацца ў кожныя выходныя лістапада, паведамляе Польскае радыё.
“Мы не выступаем супраць настаўнікаў. Мы нагадваем, што хатняя праца існуе, паколькі грамадства на гэта пагадзілася. Аднак настаў час памяняць гэтую практыку”, — кажа старшыня Таварыства бацькоў і вучняў Хасэ Луіс Пазас.
Па дадзеных Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва, іспанскія дзеці праводзяць за выкананнем хатніх заданняў больш за ўсіх у Еўропе - шэсць гадзін на тыдзень, тады як у іх аднагодкаў сыходзіць на гэта менш пяці. Пры гэтым апытанне, праведзенае Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя сярод 15-гадовых вучняў, паказаў, што 70% хлопчыкаў і 60% дзяўчынак адчуваюць моцны ціск з-за ня зробленых урокаў, і па дадзеным паказчыку яны займаюць чацвёртае месца ў ЕС. З прычыны ж таго, што не ўсе бацькі хочуць ці могуць дапамагчы сваім дзецям з выкананнем хатніх заданняў, гэта нярэдка прыводзіць да таго, што дрэнна паспяваючыя школьнікі кідаюць вучобу, піша espanarusa.com.
У Іспаніі ў дзяцей урокі заканчваюцца а 17.00. Выкананне хатняй працы займае ў іх каля дзвюх гадзін. Паводле бацькоў, у выніку дзеці ня маюць часу на адпачынак і сямейнае жыццё. У сувязі з гэтым першым крокам мае быць рашэнне, што хатняя праца ня будзе задавацца на выходныя.
Страйк не падтрымалі бацькі, дзеці якіх ходзяць у прыватныя школы.