Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашае на мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню студэнтаў

У рамках Тыдня студэнта Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў ладзіць серыю адукацыйных мерапрыемстваў.

unnamed_23.png


«Тыдзень студэнта» праводзіцца з нагоды святкавання Міжнароднага дня студэнта для кожнага асобна і для ўсяго студэнцтва ў цэлым. Арганізатары хочуць нагадаць, што 17 лістапада — гэта не адзіны дзень у годзе, калі моладзь узгадвае, што яны студэнты.  З 10 па 17 лістапада ў студэнтаў будзе магчымасць не толькі павесяліцца, але і даведацца пра магчымасці самаразвіцця.

12 лістапада, 16.00. Лекцыя «Балонскі працэсс для Беларусі»
Наша краіна далучылася да Балонскага працэса больш за год таму, а мы ўсё яшчэ не можам абіраць рэктара і прадметы, якія хочам вывучаць. Студэнцкае самакіраванне арганізоўвае канцэрты, але не вырашае праблем студэнтаў і не бароніць іх правы.«Куды мы ідзем» і «што рабіць» раскажа эксперт Уладзімір Дунаеў.
 13 лістапада, 18.00. Лекцыя «Як студэнты змянілі свет» ад Яўгена Міхасюка.
Студэнцтва заўсёды было той супольнасцю, якая падштурхоўвала грамадства наперад да развіцця. Падчас лекцыі вы даведаецеся пра галоўныя падзеі XX ды XXI стагоддзя, якія змянілі не толькі студэнтаў але і свет. А таксама зразумееце, што такое сапраўдны студэнцкі рух і як ён можа паўплываць на культуру, палітыку ды адукацыю.
15 лістапада, 18.00. Лекцыя «Даступнасць вышэйшай адукацыі для людзей з інваліднасцю»
Інклюзіўнасць – гэта не толькі пандусы, гэта новы падыход да арганізацыі працы ўніверсітэтаў, новая сістэма каштоўнасцяў для выкладчыкаў і студэнтаў. І грошы далёка не такая вялікая праблема, як стэрэатыпнае мысленне акадэмічнай супольнасці.Сяргей Драздоўскі з Офісу па правах людзей з інваліднасцю раскажа пра тое, наколькі беларускія ВНУ прыстасаваныя для студэнтаў з асаблівасцямі, і што на самай справе перашкаджае інклюзіі ў нашым грамадстве.
16 лістапада, 16.00. LARP-гульня «Льготы для студэнтаў»
Сярэдні памер стыпендыі беларускага студэнта – каля 65 BYN. Гэта няшмат, затое іншагароднія студэнты могуць разлічваць на недарагое жыццё ў інтэрнаце, апроч таго, існуюць зніжкі на ўваход у музеі і ільготныя ўмовы крэдытавання.Камусьці здасца смешным, але для многіх гэта значны ўнёсак у штомесячны бюджэт, і мы прапануем пагаварыць пра гэта па-сумленнаму!Гарачае абмеркаванне і цяжкі маральны выбар, дыскусія і пошук кансенсусу – гэта атмасфера ролевай гульні «Студэнцкія ільготы» .Кожны ўдзельнік атрымае апісанне свайго персанажа, а ўсёй групе давядзецца прыняць рашэнне: якія ільготы важней за іншыя?
16 лістапада, 18.00. Лекцыя «Акадэмічная мабільнасць і інтэрнацыяналізацыя вышэйшай школы» ад Валянціна Церашковіча

Па нормах Балонскага працэсу, кожны пяты студэнт мусіць карыстацца магчымасцямі акадэмічнай мабільнасці. Колькі такіх зараз у Беларусі і што замінае гэтай лічбе расці?
Падрабязнасці ў суполцы ЦРСІ: https://vk.com/cdsi_by