Беларусы Бостану паўдзельнічалі ў велабегу на знак салідарнасці з палітвязнямі
На выходных беларусы Бостану далучыліся да ініцыятывы Фонду спартыўнай салідарнасці і праехалі дабрачынны велапрабег #MARATHONFORFREEDOM у знак салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
![20210613_20210613_153920.jpg 20210613_20210613_153920.jpg](/img/v1/images/20210613_20210613_153920.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі акцыі праехалі амаль 17 км па знакавых мясцінах Бостану і Кембрыджу, зазірнулі ў Гарвардскі ўніверсітэт і МІТ. Усе сродкі, якія сабралі пры рэгістрацыі, фонд пералічыць пацярпелым спартсменам і сем'ям палітычных зняволеных.