Беларусы ў Маямі: «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!»
У Маямі адбыўся чарговы мітынг салідарнасці з Беларуссю.

У Маямі прыйшоў чарговы, пяты запар, мітынг у падтрымку Беларусі, пад лозунгам «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!». Пра гэта паведаміў у фэйсбуку старшыня аддзелу «БАЗА» Паўднёвай Фларыды Андрэй Пушкароў.

Арганізатары звярнуліся да землякоў: «Сябры, будзьце адзіныя. Толькі разам у нас усё атрымаецца!»

Таццяна Паўлавец, актывістка аддзела БАЗА Паўднёвай Фларыды выступіла з заявай: «Супрацоўнікі праваахоўных органаў, я звяртаюся асабіста да кожнага з вас. Калі ласка, спыніцеся! Зараз мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь маем патрэбу ў Вашай падтрымцы і абароне. Падтрымаць можна лёгка, даўшы лішнюю бутэльку вады або хлеба незаконна затрыманаму, не збіваць моладзь, якая хоча лепшага жыцця для краіны, не чапаць жанчын і старых на мірных акцыях пратэсту. Станьце на наш бок і Вы станеце прыкладам для ўсяго Свету!»
Акцыя была арганізавана Беларуска-амерыканскім задзіночаннем (БАЗА).


Фота: facebook.com