Большасць маладых людзей у 12 краінах Еўропы — атэісты
Лічбы паказваюць, што большасць маладых людзей у 12 краінах Еўропы не маюць веры, а чэхі і эстонцы найменш рэлігійныя.

Апытанне маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў паказала, што Чэшская Рэспубліка з'яўляецца найменш рэлігійнай краінай у Еўропе, прычым 91% гэтай узроставай групы кажуць, што ў іх няма рэлігійнай прыналежнасці. Паміж 70% і 80% маладых людзей у Эстоніі, Швецыі і Нідэрландах таксама класіфікуюцца як нерэлігійныя, піша The Guardian.
Самая рэлігійная краіна — Польшча, дзе толькі 17% маладых людзей лічаць сябе нерэлігійнымі. У Літве такіх — 25%.
У Расіі паказнік моладзевага атэізму — 49%. Такім чынам у спісе нерэлігійных краін Еўропы Расія на 13 месцы.
Апытанне праводзілася ў 21-й краіне Еўропы. Беларусь у гэты спіс не ўвайшла.

У Вялікабрытаніі толькі 7% маладых людзей называюць сябе англіканамі, менш за 10% сярод тых, хто класіфікуе сябе як каталікі.
Лічбы апублікаваныя ў дакладзе «Маладыя дарослыя і рэлігіі Еўропы» Стывена Буліванта, прафесара тэалогіі і сацыялогіі рэлігіі ў Універсітэце Святой Марыі ў Лондане. Яны заснаваныя на дадзеных Еўрапейскага сацыяльнага апытання 2014-16 гадоў.
Паводле thinktanks.by