Цана нафты WTI апусцілася ніжэй за 31 долар

Цэны на нафту на азіяцкіх рынках апусціліся ніжэй 31 долара за барэль. Цана барэля WTI з пастаўкай "у лютым" на 9 раніцы па нашым часе ўпала прыкладна на 75 цэнтаў — да 30,60 долара.



1476248.jpg

Фота barnaul.all.biz

Цана "Brent" таксама апусцілася, страціўшы больш за 50 цэнтаў за раніцу, але заставалася вышэй 31 долара за барэль — спынілася на значэнні 31,02.

На думку эксперта, які пракаментаваў сітуацыю агенцтву "Асашыэйтэд Прэс", асноўнай прычынай працягу падзення цэн стаў рост долара. Зрэшты, наўрад ці ў найбліжэйшай будучыні цана WTI або "Brent" праб'е псіхалагічную мяжу ў 30 долараў за барэль.

Падзенне цэн на нафту працягваецца ўжо некалькі дзён. Цэны на "Brent" і WTI на мінулым тыдні страцілі каля 10%, абнавіўшы 12-гадовы мінімум пасля абвалу кітайскіх фондавых рынкаў. Да мінулай пятніцы кітайскія рынкі вярнуліся да росту, але ў пачатку гэтага тыдня абваліліся зноў.

Паводле ВВС