Ці стане Шатландыя часткай Канады?

Уплывовае канадскае выданне «The Globe and Mail» заклікала ўрад краіны прапанаваць Шатландыі стаць часткай Канады.

szatdandyja_scjah.jpg

Такі варыянт, на думку журналістаў, цалкам рэальны ў выпадку, калі шатландцы на запланаваным рэферэндуме прагаласуюць за выхад са складу Вялікабрытаніі. 

Увогуле, у Шатландыі дамінуе ідэя пра тое, што край павінен стаць незалежнай дзяржавай — сябрам ЕС. 

Між тым, “The Globe and Mail” піша, што статус канадскай правінцыі дасць Эдынбургу значна больш бонусаў. Шатландыя будзе не толькі новым эканамічным нервам Канады. Маючы за спінай Канаду, шатландскі ўрад можа стаць вельмі моцным гульцом еўрапейскай палітыкі. 

І самае галоўнае — адразу будзе вырашана вельмі балючая праблема стабільнасці новай шатландскай валюты. Лічыцца, што без субсідый з Лондану яна адразу абваліцца. Такога сцэнару можна пазбегнуць, калі гарантам шатландскага фунта будуць канадскія банкі. 

Нягледзячы на ўсе плюсы, якія “The Globe and Mail” абяцае шатландцам у выпадку ўніі з Канадай, тыя вельмі асцярожна адрэагавалі на прапанову. Паводле большасці каментатараў, праект далучэння да Канады вельмі не зразумелы для звычайнага шатландца.

Паводле канадскай прэсы