Беларусы патрабуюць увядзення персанальных санкцый супраць шунявак
На сайце change.org створана петыцыя: "Патрабуем ўвядзення персанальных санкцый супраць шунявак і ўсіх памагатых іх злачынстваў!".
Падпісанты рашуча асуджаем дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні мірных дэманстрацый, якія адбыліся 25 і 26 сакавіка 2017 года ў Мінску падчас адзначэння Дня Волі, а таксама ў дачыненні тых дэманстрацый, што адбыліся раней па ўсёй краіне, у якасці рэакцыі на Дэкрэт Прэзідэнта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
Галоўнае патрабаванне петыцыі, каб Еўрапейскі Саюз неадкладна ўвёў персанальныя санкцыі супраць усіх службовых асобаў, вінаватых у гвалце, рэпрэсіях і фальсіфікацыі выбараў.
"Мы лічым, што ЕС павінен прыпыніць фінансаванне дзяржаўных структур Беларусі і, замест гэтага, перанакіраваць фінансавую дапамогу на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі", — гаворыцца ў петыцыі.
Афіцыйны тэкст петыцыі цалкам супадае з тэкстам ліста 74 еўрадэпутатаў аб неабходнасці перагляду палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі., які быў ініцыянаваны дэпутатам ад Літвы Пятрасам Аўштравічусам. Гэты ліст таксама апублікаваны на старонцы петыцыі.
Петыцыю аб увядзенні персанальных санкцый супраць шунявак ужо падпісалі больш за 200 чалавек. Далучыцца да яе можна ТУТ.