«Чарговыя інсінуацыі». Кіеў адхіліў абвінавачванні Лукашэнкі «аб тонах зброі» з Украіны

Кіеў лічыць словы Аляксандра Лукашэнкі аб перавозцы ў Беларусь зброі з украінскай тэрыторыі «чарговымі інсінуацыямі». Пра гэта напісаў прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Нікалаенка ў сваім акаўнце ў «Твітэры».

1576383811_175_94_3058_1716_1920x0_80_0_0_d506fb4ba7e476a65bc5e1eba946066c.jpg

Украінскі дыпламат лічыць, што Лукашэнка запалохвае беларускі народ.
«Рыторыка аб знешнім умяшанні, у прыватнасці мантра аб «зброі з Украіны», выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохванні беларускага народа», — заявіў ён.
Нікаленка адзначыў, што Украіна — не вораг Беларусі і асуджае любыя праявы тэрарызму.
Нагадаем, Лукашэнка ў час візіту ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу Мінска 25 снежня успомніў, як нядаўна затрымлівалі «тэрарыстычную групу» Мікалая Аўтуховіча. Па яго словах, яны везлі тонамі зброю праз Украіну.
Паводле gomel.today