Чэхія першай перадала Украіне цяжкае наступальнае ўзбраенне
Чэшская Рэспубліка адправіла цягніком ва Украіну некалькі дзясяткаў танкаў Т-72 і баявых машын пяхоты. Гэта дар чэшскай арміі, аб якім дамовіліся саюзнікі ў рамках Паўночнаатлантычнага альянсу, паведамляе беларускае радыё, прызнанае «экстрэмісцкім», са спасылкай на Echo24.

«Зафіксаваныя пастаўкі чэшскіх БМП і танкаў Т-72. Я веру, што
мы зможам працягнуць гэтыя пастаўкі», — напісаў у Twitter дэпутат Ондржэй
Бенешык.
Паведамляецца, што ва Украіну накіроўваецца да 40 танкаў
Т-72. Гэта тэхніка старэйшага пакалення, яна не выкарыстоўвалася чэшскай арміяй,
а ва ўкраінскай знаходзіцца на ўзбраенні.
Раней Прага ўжо адправіла ва Украіну зенітныя самаходныя ўстаноўкі 9К35М «Страла-10» — гэта савецкія сістэмы, з якімі ўкраінскія вайскоўцы маюць вопыт абыходжання. Чэшская армія пачала мадэрнізацыю і некалькі месяцаў таму замяніла іх шведзкімі RBS 70NG.