
Да 4 тысяч мігрантаў вярнуліся ў Ірак з беларуска-літоўскай мяжы
- Замежжа
- 16-01-2022
Улады Ірака вярнулі на радзіму каля 4 тысяч іракцаў, якія апынуліся ў памежным раёне паміж Беларуссю і Літвой. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Ірака Фуад Хусэйн, піша ТАСС.

Хусэйн адзначыў, што «некаторыя мігранты ўсё яшчэ знаходзяцца ў прымежным з Літвой рэгіёне, і іракскія ўлады чакаюць іх рашэння аб добраахвотным вяртанні ў Ірак».
Нагадаем, у 2021 годзе на літоўска-беларускай мяжы было затрымана больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў з Афрыкі, Азіі і Блізкага Усходу — гэта ў 50 разоў больш, чым годам раней. Са жніўня 2021 года літоўскія памежнікі пачалі выцясняць мігрантаў, якія спрабуюць перайсці мяжу, назад у Беларусь. У выніку такіх дзеянняў у Літву не былі прапушчаны некалькі тысяч чалавек, а асноўны паток мігрантаў перамясціўся на мяжу Беларусі з Польшчай і Латвіяй.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: