Міліцыя не ўбачыла парушэнняў у асвятленні дзяржСМІ спробаў прарыву польскай мяжы
АУС Гродзенскага райвыканкама адказаў на петыцыю з патрабаваннем праверыць законнасць асвятлення ў жывым эфіры на дзяржканалах спробаў мігрантаў прарвацца праз беларуска-польскую мяжу.
Спробы фактычна суправаджаліся штурмам граніцы — а гэта
парушае закон аб забароне анлайн-трансляцый з несанкцыянаваных масавых
мерапрыемстваў.
Аднак у адказе на петыцыю начальнік Гродзенскага РАУС
Дзмітрый Фомчанкаў заявіў, што «парушэнняў дзеючага заканадаўства ў ходзе
праверкі не ўстаноўлена».
Паводле «Нашай Нівы».