У Гродне з прытулка для жывёл міліцыянты забралі валанцёрку Вольгу Макарэвіч
Пра затрыманне Вольгі Макарэвіч паведамілі яе сябры, якія былі сведкамі.

Паводле сведак, Вольгу Макарэвіч павезлі ў Кастрычнiцкае АУС Гродна. Мiлiцыя забрала жанчыну наўпрост з прытулка для жывёл, дзе Вольга валанцёрыла.
Вольга Макарэвіч — супрацоўніца «Гродна Азота».