
Паводле яго
слоў, «беларускія сілавыя структуры захочуць нейкім чынам дэстабілізаваць
сітуацыю» і да гэтага польскі бок павінен быць гатовы. Польскім сілавікам
давядзецца не толькі ахоўваць мяжу, але і работнікаў, якія зоймуцца ўзвядзеннем
плота.
Праект пабудову 5-метровага плота на польска-беларускай мяжы
быў зацверджаны Варшавай падчас міграцыйнага крызісу, калі з нашай краіны ў ЕС
ішлі тысячы нелегалаў. Для яго рэалізацыі спатрэбяцца сотні мільёнаў долараў.
Паводле «Еўрарадыё».