Дачку Кадырава ўзнагародзілі медалём «За абарону правоў чалавека»
Дачка кіраўніка Чачні, 22-гадовая Айшат Кадырава, атрымала медаль «За абарону правоў чалавека», паведамляе тэлерадыёкампанія «Грозны».

Айшат Кадырава
«Знак адрознення перададзены за вялікі ўклад у абарону канстытуцыйных правоў і інтарэсаў грамадзян, развіццё сацыяльнага і культурнага жыцця Чачэнскай Рэспублікі, захаванне і папулярызацыю культурна-гістарычнай спадчыны чачэнскага народа, высокі прафесіяналізм, а таксама за заслугі ва ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай», — гаворыцца ў паведамленні.
У кастрычніку Айшат Кадырава была прызначаная міністрам культуры Рэспублікі. У сакавіку 2020 года яе ўзнагародзілі медалём «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай».
У снежні гэтага года, яе сястра, 21-гадовая Хадзіжат Кадырава, атрымала медаль «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай».
Айшат Кадырава, як і яе бацька Рамзан Кадыраў, знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.