Данецкае сярэднявечча: палонных «кібаргаў» хочуць правесці па Данецку «калідорам ганьбы»
Верхавод тэрарыстаў «ДНР» Аляксандр Захарчанка збіраецца выгнаць палонных вайскоўцаў Украіны на вуліцы Данецка і прымусіць іх публічна папрасіць прабачэння за смерці расстраляных на прыпынку людзей.
![malpa.jpg malpa.jpg](/img/v1/news/full/malpa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта ў чацвер паведаміў расійскі «Інтэрфакс», спасылаючыся на заяву тэрарыста.
«Я гэтых «кібаргаў» сёння выганю на тое месца, дзе загінулі людзі, і выведу на вуліцы, каб бачылі, з кім мы ваюем. Я не мог,
на жаль, усіх расстраляць. Яны пешым ходам сёння пройдуць ад аэрапорта да таго прыпынку і папросяць прабачэння», — заявіў Захарчанка.
Як паведамляў раней «Новы Час», сёння каля 9-ай раніцы ў Данецку пад абстрэл патрапіў прыпынак у мікрараёне Боссе ў Данецку. У выніку здарэння загінулі мірныя жыхары. У Міністэрстве абароны Украіны віну за тое, што здарылася, ускладаюць на незаконныя ўзброеныя фармаванні, якія дзейнічаюць на Данбасе.