У выніку абстрэла прыпынку грамадскага транспарту ў Данецку ёсць ахвяры

Сёння каля 9-ай раніцы ў Данецку пад абстрэл патрапіў прыпынак у мікрараёне Боссе ў Данецку. У выніку здарэння загінулі мірныя жыхары.



trolleybus.jpg

Пры абстрэле прыпынку «Завод Боссе» на вуліцы Купрына пацярпелі людзі на прыпынку, пасажыры тралейбуса, таксама загінуў кіроўца згарэлага легкавога аўтамабіля. Пашкоджанні атрымаў чатырохпавярховы дом, які стаіць непадалёк.
Няма яснасці адносна колькасці ахвяраў абстрэлу. Называюцца лічбы ад шасці да пятнаццаці загінуўшых. 
Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін ў твітэры назваў тое, што адбылося тэрактам. «Трагедыя на прыпынку ў Данецку  —  наша агульнае гора. Праз такія тэрарыстычныя атакі гінуць мірныя ўкраінцы. Расія павінна спыніць тэрарыстаў», — напісаў ён.
У Міністэрстве абароны Украіны віну за тое, што здарылася, ускладаюць на незаконныя ўзброеныя фармаванні, якія дзейнічаюць на Данбасе.
«22 студзеня тэрарыстамі быў абстраляны тралейбус у горадзе Данецк, загінулі мірныя жыхары. Абстрэл пасажырскага транспарту вёўся з боку, дзе няма баявых сутыкненняў», — гаворыцца ў паведамленні.
«Месца, дзе быў абстраляны тралейбус, знаходзіцца на адлегласці больш за 15 кіламетраў, дзе знаходзяцца сілы АТА. Да гэтага дня ніякіх разбурэнняў у гэтым раёне зафіксавана не было. Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што тэрарысты абстралялі пасажырскі транспарт з жылых масіваў горада, якія кантралююцца незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі», — адзначаюць у Мінабароны.