Парашэнка заяўляе аб перасячэнні яшчэ 2 тыс. расійскіх вайскоўцаў украінскай мяжы
Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка заяўляе аб перасячэнні яшчэ 2 тыс. расійскіх вайскоўцаў украінскай мяжы. Пра гэта ён сказаў у эфіры Bloomberg Europe TV.
![green_little_men_in_ua.jpg green_little_men_in_ua.jpg](/img/v1/news/full/green_little_men_in_ua.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Яшчэ 2 тыс. расійскіх вайскоўцаў перасеклі нашу мяжу», — заявіў прэзідэнт.
Акрамя таго, паводле яго слоў, на тэрыторыю Украіны з Расіі была ўвезеная дадатковая ваенная тэхніка, у тым ліку 20 танкаў.
Паводле інфармацыі кіраўніка дзяржавы, ва Украіне ўжо дыслакуецца каля 8 тыс. расійскіх вайскоўцаў.
novosti.dn.ua