Дональд Трамп абраў кіраўніка міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў кандыдатуру былога кіраўніка аб'яднанага камандавання ВС ЗША ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, генерала ВМС у адстаўцы Джона Кэлі на пасаду міністра нацыянальнай бяспекі.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву пераходнай каманды Дональда Трампа.
У заяве адзначаецца, што Джон Кэлі будзе адказваць за «спыненне нелегальнай іміграцыі» і забеспячэнне бяспекі граніц ЗША, а таксама працаваць над паляпшэннем сувязяў паміж выведкай ЗША і праваахоўнымі органамі.
Пра тое, што спадар Кэлі можа ўзначаліць міністэрства нацыянальнай бяспекі, раней паведамляла газета Washington Post. Джон Кэлі атрымаў вядомасць сваім рэзкім непрыманнем планаў па закрыцця турмы Гуантанама на Кубе. Генерал таксама выказваў глыбокую занепакоенасць пашырэннем правоў жанчын у войску, у прыватнасці, дазволам прэтэндаваць на вышэйшыя камандныя пасады ў войсках.
Паводле kommersant.ru