Дзень Волі ў Беластоку
Святочная служба ў царкве ўжо стала мясцовай традыцыяй у адзначэнні ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Малебен прайшоў у царкве святога Яна Тэолага:
— У нас няма больш такіх святаў, якія б нас ядналі. — Беларусы заўсёды былі звязаны з хрысціянствам, праваслаўнай верай. У самой Беларусі цяжкае становішча з мовай, якая амаль знішчана за часы кіравання Лукашэнкі. — Калі большасць беларусаў на Беласточчыне праваслаўныя, то нічога дзіўнага ў тым, што з раніцы 25-га сакавіка мы ідзем памаліцца ў царкву.
А 15-й гадзіне паводле польскага часу ў Падяшскай філармоніі (вул. Падлесьна) адбудзецца святочны канцэрт, на якім выступіць Лявон Вольскі.