Дзяржпамежслужба Украіны: Войск Расіі ля мяжы няма
Памежнікі не назіраюць руху тэхнікі або жывой сілы праціўніка каля ўкраінскай мяжы.
![Фота: Дзяржпамежслужба Фота: Дзяржпамежслужба](/img/v1/images/2678542.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Дзяржпамежслужба
Памежнікі не зафіксавалі прысутнасці расійскіх
войск ля межаў Украіны. Пра гэта паведаміў спікер Дзяржпамежслужбы Украіны ГПУ
Андрэй Дземчанка, піша «РБК-Украіна» ў чацвер, 4 лістапада.
Паводле яго слоў, у непасрэднай блізкасці ад украінскай мяжы памежнікі не назіраюць руху тэхнікі або жывой сілы праціўніка.
Раней некалькі амерыканскіх выданняў напісалі пра перасоўванне расійскіх войск ля межаў Украіны і апублікавалі спадарожнікавыя здымкі вялікай колькасці ваеннай тэхнікі РФ.
У Мінабароны Украіны таксама абверглі інфармацыю СМІ пра тое, што Расія зноў павялічвае ваенную групоўку ля межаў з Украінай.
Паводле korrespondent.net