У Кіева-Пячэрскай лаўры успыхнуў маштабны пажар
Плошча ўзгарання складае 800 квадратных метраў.
![lavra700.jpg lavra700.jpg](/img/v1/images/lavra700.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Кіева-Пячэрскай лаўры успыхнуў маштабны пажар.
Плошча ўзгарання складае 800 квадратных метраў. Вядома пра аднаго пацярпелага, які быў перададзены ў хуткую дапамогу.
«У 13.45 на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай Лаўры ўзнік пажар у двухпавярховым будынку корпуса № 68 на другім паверсе (дзе размешчана майстэрня па роспісе абразоў) з распаўсюджваннем на дах», — гаворыцца ў паведамленні МНС Украіны.
Да тушэння прыцягнутыя 55 чалавек і 13 адзінак тэхнікі.