Мінэнерга: Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі ва Украіну
Як паведаміла прэс-служба Мінэнерга, 6 лістапада беларуская электраэнергія пачала паступаць ва ўкраінскую энергасістэму.
У адпаведнасці з падпісаным кантрактам, пастаўкі будуць ажыццяўляцца на працягу лістапада.
«Графік паставак сфармаваны беларускім бокам з улікам наяўных тэхнічных магчымасцей: рэжымаў працы энергасістэмы і магутнасцей генеруючага абсталявання», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней Украіна ўвяла забарону на пастаўку электраэнергіі з Беларусі і Расіі, яна дзейнічала да 1 лістапада. 2 лістапада Беларусь ужо пастаўляла электраэнэргію ва Украіну, але тады гаворка не ішла пра камерцыйныя пагадненні. Пастаўкі ажыццяўляліся ў рамках дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі.