ЕС. Квоты палепшаць футбол?
Брытанская газета «The Times» апублікавала «маніфест», які хутчэй нагадвае ультыматум.
Аўтары «маніфесту» патрабуюць увядзення квотаў у кіраўніцтве футбольных клубаў і міжнародных арганізацый.
Асобы альтэрнатыўнай сексуальнай арыентацыі і нацменшасці, як гаворыцца ў дакуменце, павінны атрымаць адмысловую квоту. Рэформа, як мяркуюць аўтары ідэі, не толькі ўзмоцніць грамадскі давер да гэтых структур, але і... пазітыўна адаб’ецца на якасці гульні.
«Амаль поўная адсутнасць этнічнай і гендарнай разнастайнасці ў шэрагах дырэктараў і на кіруючых пасадаў клубаў, лігаў і асацыяцый абмяжоўвае вопыт, які спрыяе гульні», — гаворыцца ў маніфесце.
Нягледзячы на арыгінальнасць патрабаванняў, у «маніфеста» ўжо з’явіліся моцныя лабісты. Так, за квоты ў футболе выступіў мэр Лондана Садзік Хан.
Што тычыцца заўзятараў, то яны жартуюць пра тое, што хутка квоты для геяў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў увядуць для гульцоў камандаў.
Паводле брытанскай прэсы