Еўракамісія дазволіла часовую нацыяналізацыю прадпрыемстваў у сувязі з каронавірусам
Нацыяналізацыя прадпрыемстваў у краінах ЕС будзе магчымая толькі пры шэрагу умоў, патлумачылі ў Еўракамісіі. У тым ліку гаворка ідзе пра адмову ад выплаты дывідэндаў і бонусаў.
Еўракамісія ў пятніцу, 8 траўня, дазволіла краінам ЕС частковую нацыяналізацыю асабліва пацярпелых прадпрыемстваў ад крызісу, звязанага з пандэміяй каронавіруса. Пра гэта паведамілі шэраг агенцтваў навін.
Нацыяналізацыя будзе магчымая пры шэрагу умоў. Так, фірмы павінны будуць адмовіцца ад выплаты дывідэндаў і бонусаў. Буйныя кампаніі павінны дэталёва выкласці, на што яны марнуюць атрыманую дапамогу, а таксама, ці будзе гэта спрыяць мэтам ЕС па пераходзе на «зялёную» і лічбавую эканоміку. У цэлым ўмяшанне дзяржавы ў эканоміку павінна адбывацца ў грамадскіх інтарэсах, паведамілі ў Еўракамісіі. У прыватнасці, каб пазбегнуць скарачэння вялікай колькасці працоўных месцаў або прадухіліць банкруцтва інавацыйнага або сістэмаўтваральнага прадпрыемства.
Пры нацыяналізацыі таксама павінна быць прапісана стратэгія па «выхаду» дзяржавы з капіталу прадпрыемстваў. Калі дзяржава будзе ўдзельнічаць у капітале кампаніі даўжэй 6 гадоў, павінен быць прадастаўлены план рэструктурызацыі.
Міністр эканомікі і энергетыкі Германіі Петэр Альтмайер заявіў, што гэта з'яўляецца важным крокам для «дадатковай гнуткасці» пры аказанні фінансавай дапамогі эканоміцы. «Наша мэта — дамагчыся поспеху пасля заканчэння крызісу», — дадаў міністр.
dw.com