Новая статыстыка ад Мінздароўя на 8 траўня: усяго зарэгістравана 21 101 хворых на COVID-19
У Беларусі на 8 траўня было зарэгістраваны 21 101 станоўчых тэстаў на COVID-19 — плюс 933 выпадкі за апошнія суткі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі на 8
траўня вылечыліся і выпісаныя 5 тысяч 484 пацыенты, у якіх раней быў
пацверджаны дыягназ CAVID-19.
Зарэгістраваныя 21 тысяча 101 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 240 тысяч 146 тэстаў.
Таксама Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра тое, што “за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 121 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй”. Гэта значыць, за апошнія суткі памерлі 5 чалавек.