З 11 траўня ўсе пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" павінны пастаянна быць у ахоўных масках падчас рэгістрацыі, пры праходжанні надгляду на бяспеку, у аўтобусах або на тэлетрапе, а таксама на борце паветранага судна на працягу ўсяго часу палёту.
⠀
Адзначаецца, што пасажырам неабходна мець свае маскі. Пры гэтым у каментарах да паведамлення ад імя "Белавіі" звяртаецца ўвага, што маскі можна набыць у шапіках на тэрыторыі аэрапорта і ў магазінах Duty Free.
Пасажыры, якія не выконваюць названае патрабаванне, не дапускаюцца да пасадцы і адхіляюцца ад палёту.
Новае правіла атрымала неадназначную рэакцыю. Напрыклад, карыстальнікі фэйсбука адзначаюць, што ў паведамленні не гаворыцца, якім чынам пасажыры мусяць праходзіць у масках пашпартны кантроль ці ўжываць ежу і напоі на борце самалёта, кошт якіх уключаны ў кошт квітка.