Беларусы больш не самаізалююцца і выходзяць на вуліцы
Вечарам 8 траўня на Яндэкс.Карты індэкс самаізаляцыі амаль ва ўсіх беларускіх гарадах — ніжэй 3, што азначае «на вуліцы шмат людзей». Чым вышэй гэтае значэнне, тым больш пустыя вуліцы.
У некаторых гарадах гэты паказчык нават ніжэй, чым у звычайную пятніцу да каронавіруса. Напрыклад, у Рэчыцы колькасць людзей на вуліцах у пятніцу ў 18:00 да эпідэміі была на ўзроўні 2,9, а 8 траўня — 2,8, гэта значыць на вуліцы больш людзей, чым было звычайна раней. Тое самае ў Магілёве (2,4 замест звычайных 2,5), Оршы (2,7 замест звычайных 2,8), Наваполацку (2,9 замест звычайных 3), Лідзе (2,8 замест звычайных 2,9).
Ва ўсіх астатніх гарадах індэкс самаізаляцыі раўняецца звычайнаму або вышэй, чым да каронавіруса, але нязначна — у сярэднім усяго на 0,3.
31 сакавіка, калі гэтая опцыя на «Яндэкс. Картах» толькі з'явілася, сярэдні ўзровень самаізаляцыі па Беларусі ў цэлым ацэньваўся ў 2 балы (азначае, што на вуліцы вельмі шмат людзей).
The Village Беларусь сачыў, як самаізалююцца беларусы. Напрыклад, 13 красавіка ў Мінску было ў 4 разы менш людзей, чым да эпідэміі каронавіруса, у Віцебску і Маладзечне — удвая. Але пасля ўзровень самаізаляцыі пачаў прыкметна зніжацца.
the-village.me