Еўрапарламент прызнаў Гуайда законным прэзідэнтам Венесуэлы

Лідар апазіцыі Венесуэлы, вырашылі еўрадэпутаты, будзе адзіным легітымным кіраўніком рэспублікі да таго часу, пакуль не будуць праведзены новыя выбары.

juan.jpeg

Еўрапарламент большасцю галасоў прызнаў апазіцыйнага лідэра Венесуэлы Хуана Гуайда прэзідэнтам краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба заканадаўчага органа Еўрасаюза.
За прызнанне спікера Нацыянальнай асамблеі (парламента) Венесуэлы законным кіраўніком лацінаамерыканскай рэспублікі прагаласавалі 439 парламентарыяў. Супраць выказаліся 104 чалавекі, 88 устрымаліся.
Паводле РБК