Мадура выступіў з прапановай пазачарговых парламенцкіх выбараў

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура 2 лютага прапанаваў правесці парламенцкія выбары ў гэтым годзе, а не ў наступным, як планавалася, паведамляе Радыё Свабода.

Нікалас Мадура

Нікалас Мадура

Такім чынам Нікалас Мадура спадзяецца перамагчы свайго галоўнага палітычнага праціўніка Хуана Гуайда.
На мітынгу сваіх прыхільнікаў Мадура сказаў, што Канстытуцыйная асамблея (орган, падкантрольны прэзідэнту) павінна падрыхтаваць пазачарговыя выбары Нацыянальнай асамблеі (парламента), які ўзначальвае Гуайда. Мадура назваў гэты орган улады «буржуазным».
Чарговыя парламенцкія выбары ў Венесуэле былі раней запланаваны на 2020 год.Учора скончыўся тэрмін ультыматуму, прад’яўленага Нікаласу Мадура з боку Еўрасаюза. У Брусэлі паабяцалі прызнаць Гуайда легітымным прэзідэнтам, калі Мадура не абвесціць у краіне пазачарговыя выбары.