Украінскія выбары: Кандыдатаў стала ўжо 30
Кандыдатаў на выбарах прэзідэнта стала ўжо 30. Гэта рэкорд у гісторыі незалежнай Украіны.
На пасяджэнні ў
панядзелак ЦВК Украіны зарэгістравала кандыдатамі ў прэзідэнты Рамана
Бяссмертнага і Віктара Бондара. Колькасць кандыдатаў стала рэкорднай для
Украіны. Пра гэта ў панядзелак, 4 лютага паведамляе korrespondent.net.
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны зарэгістравала яшчэ двух чалавек кандыдатамі на выбарах прэзідэнта 31 сакавіка 2019-га.
У прыватнасці, паведамляецца, што на пасяджэнні ў панядзелак ЦВК зарэгістравала самавылучэнцаў Рамана Бяссмертнага і кандыдата ад партыі “Видродження”, народнага дэпутата Украіны Віктара Бондара.
Такім чынам, на 4 лютага кандыдатаў на выбарах прэзідэнта стала ўжо 30 — а гэта рэкорд у гісторыі незалежнай Украіны.
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны ў 00:00 4 лютага завяршыла прыём дакументаў ад кандыдатаў у прэзідэнты на выбары, якія пройдуць 31 сакавіка