Украіна спыняе абмен прававой інфармацыяй з Расіяй
Кабінет міністраў Украіны спыніў дзеянне пагаднення з Расіяй аб абмене прававой інфармацыяй.
Адпаведнае рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні ўкраінскага ўрада.
Дадзены дакумент быў падпісаны і ўступіў у сілу 18 красавіка 1995 года.
Пагадненне прадугледжвала, што кожны з бакоў абавязуецца прадастаўляць другому боку прававую інфармацыю шляхам электроннай перадачы дакументаў, выконваючы ўстаноўленыя міжнародныя стандарты сродкаў камутацыі паведамленняў і пакетаў для адкрытых сістэм, або шляхам прадастаўлення другому боку афіцыйных тэкстаў прававых актаў на папяровых носьбітах. Акрамя таго, адзначалася, што інфармацыя, якая атрымліваецца адным з бакоў у ходзе супрацоўніцтва, можа быць перададзена трэцяму баку толькі пры ўмове згоды боку, якi перадаў гэтую інфармацыю.
Міністэрству замежных спраў Украіны даручана паставіць у вядомасць урад Расіі аб спыненні дзеяння гэтага дакумента.
interfax.com.ua