Еўрапейскі парламент параўнаў Расію з Ісламскай дзяржавай

Дэпутаты Еўрапейскага парламенту прынялі вельмі крытычны рапарт у справе расійскай прапаганды, аўтарам якога з'яўляецца польская еўрадэпутатка Ганна Фатыга.

Фота tours-tv.com

Фота tours-tv.com

Над дакументам у форме рэзалюцыі еўрадэпутаты будуць галасаваць у лістападзе.

«Маніпуляцыя фактамі, выкліканне сумневаў, падзел звязаўскіх краін, блакаванне рашэнняў, дыскрэдытацыя еўрапейскіх установаў — гэта асноўныя пункты прапаганды тэрарыстаў з Ісламскай дзяржавы і ўлад Крамля», — вырашыла большасць еўрадэпутаў, якія прагаласавалі за прыняцце рапарту.

У дакуменце напісана, што расійскія ўлады выкарыстоўваюць даследчыя ўстановы, шматмоўныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы і сацыяльныя сеткі, каб падважаць дэмакратычныя каштоўнасці і дзяліць Еўропу. Адной з галоўных стратэгій Масквы з’яўляецца фальсіфікацыя гісторыі.

У дакуменце ёсць таксама гаворка пра тое, што Расія ўплывае на краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропе і паслабленне іх суверэнітэту.

Рапарт выклікаў шмат эмоцый. Галасаванне над ім некалькі разоў пераносілася. Пратэставалі сацыялісты, якім не падабаўся яго антырасійскі характар.


www.radyjo.net