Вялікабрытанія: Колькі каштуе выхад з ЕС?

Днямі ўрад Вялікабрытаніі абвясціў дату пачатку працэсу выхаду са складу Еўрасаюза, які запатрабавалі брытанскія выбаршчыкі на рэферэндуме ў чэрвені 2016 года. Аднак канкрэтныя дэталі пакуль не вядомыя і могуць набыць самыя незвычайную афарбоўку.

org_bhdh864.png


Напрыклад, 7 кастрычніка французскі прэзідэнт патрабаваў ад Лондану заплаціць за выхад. Сваю прапанову ён аргументаваў тым, што ў свой час Маргарэт Тэтчар пагадзілася на сяброўства Брытаніі ў некаторых праграмах ЕС выключна пры ўмове, што краіна атрымае вялікія фінансавыя прэферэнцыі.
Франсуа Аланд адзначыў: «Цяпер Аб’яднанае Каралеўства хоча пакінуць Еўрасаюз, і нічога пры гэтым не заплаціць. Гэта нонсенс».
Каментуючы Аланда, эксперты пішуць, што ў Брусэлі, падаецца, узнікла ідэя на прыкладзе Вялікабрытаніі даць урок усім, хто таксама думае пра выхад з ЕС.
Не выключана, што пункт пра выплаты на намер выйсці з ЕС з’явіцца ў будучых статутных дакументах Еўрапейскага саюза.
Паводле брытанскай прэсы